В PDF формате:
Положение о присвоении музеям статуса "народный"

ПАСТАНОВА

10 чэрвеня 2006г. № 733
Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення музеям стутусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снеджня 2005 года “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь” Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

  1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення музеям статусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іхгэтага статусу.
  2. Устанавіць, што па рашэнню кіраўніцтва юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзіць музей са статусам “народны”, для ажыццяўлення музейнай дзейнасці ў структуру дадзенага музея ўводзяцца адна або больш штатных адзінак.
  3. Дадзеная пастанова ўуступае ў сілу з 23 чэрвеня 2006 г.

Прэм,ер-міністр

Рэспублікі Беларусь                                                      С.Сідорскі

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

10.06.2006 № 733

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку прысваення музеям статусу “народны”,
перыядычнага пацвярджэння і
пазбаўлення іх гэтага статусу

  1. Дадзенае Палажэнне пааспрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь” і вызначае парадак прысваення музеям статусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу.
  2. Статус “народны” прысвойваецца музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў і адпавядаюць наступным патрабаванням:

ажыццяўляюць сваю дзейнаць не меньш за 10 гадоў;
маюць не меньш за 600 музейных прадметаў;
маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;
маюць асобны будынак (памяшканні) пад пастаянную экспазіцыю і для размяшчэння музейных фондаў;
маюць пастаянную музейную экспазіцію, створаную на основе ўласных музейных калекцый;
абслугоўваць не менш як 3000 наведвальнікаў за апошнія тры гады.

  1. Для разгляду пытання аб прысваенні музею статусу “народны” юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з,яўляецца музей, падае ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкама адо Мінскага гарвыканкама хадайніцтва з прыкладзенай даведкай аб дзейнасці музея, што пацвярджае выкананне патрабаванняў, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння.

          Упраўленне культуры адпаведнага аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама мае права запатрабаваць у юрыдычнай особы, якая падала хадайніцтва, прадставіць іншыя дакументы, што пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неаобходных для прысваення статусу “народны”.

  1. Матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння пасля праверкі адпаведнасці музея патрабаванням, неабходным для прысваення статусу “народны”, накіроўваюцца ўпраўленнем культуры адпаведнага аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама ў Міністэрстве культуры.
  2. Рашэнне аб прысваенні музею статусу “народны” прымаецца калегіяй Міністэрства культуры.
  3. Пасля прысваення музею статусу “народны” ў яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.
  4. Музеі, якім прысвоены статус “народны”, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў.

          Для гэтага юрыдычныя асобы, у склад якіх уваходзяць музеі са статусам “народны”, падаюць ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца ўпраўленнем культуры ў Міністэрства культуры.

  1. Пытанне аб зацвярджэнні статусу “народны” разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністерства культуры.

У выпадку, калі музей:

адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным Палажэнні, калегія Міністэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэнні статусу “народны”;
не адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Палажэннем, калегія Міністэрства культуры прымае рашэнне аб пазбаўленні дадзенага музея статусу “народны”.

          9. Пасля пазбаўлення музея статусу “народны” ў яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *