В PDF формате:
Положение о присвоении музеям статуса "народный"
ПАСТАНОВА
10 чэрвеня 2006г. № 733
Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення музеям стутусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снеджня 2005 года “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь” Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
- Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення музеям статусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іхгэтага статусу.
- Устанавіць, што па рашэнню кіраўніцтва юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзіць музей са статусам “народны”, для ажыццяўлення музейнай дзейнасці ў структуру дадзенага музея ўводзяцца адна або больш штатных адзінак.
- Дадзеная пастанова ўуступае ў сілу з 23 чэрвеня 2006 г.
Прэм,ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
10.06.2006 № 733
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку прысваення музеям статусу “народны”,
перыядычнага пацвярджэння і
пазбаўлення іх гэтага статусу
- Дадзенае Палажэнне пааспрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь” і вызначае парадак прысваення музеям статусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу.
- Статус “народны” прысвойваецца музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў і адпавядаюць наступным патрабаванням:
ажыццяўляюць сваю дзейнаць не меньш за 10 гадоў;
маюць не меньш за 600 музейных прадметаў;
маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;
маюць асобны будынак (памяшканні) пад пастаянную экспазіцыю і для размяшчэння музейных фондаў;
маюць пастаянную музейную экспазіцію, створаную на основе ўласных музейных калекцый;
абслугоўваць не менш як 3000 наведвальнікаў за апошнія тры гады.
- Для разгляду пытання аб прысваенні музею статусу “народны” юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з,яўляецца музей, падае ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкама адо Мінскага гарвыканкама хадайніцтва з прыкладзенай даведкай аб дзейнасці музея, што пацвярджае выкананне патрабаванняў, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння.
Упраўленне культуры адпаведнага аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама мае права запатрабаваць у юрыдычнай особы, якая падала хадайніцтва, прадставіць іншыя дакументы, што пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неаобходных для прысваення статусу “народны”.
- Матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння пасля праверкі адпаведнасці музея патрабаванням, неабходным для прысваення статусу “народны”, накіроўваюцца ўпраўленнем культуры адпаведнага аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама ў Міністэрстве культуры.
- Рашэнне аб прысваенні музею статусу “народны” прымаецца калегіяй Міністэрства культуры.
- Пасля прысваення музею статусу “народны” ў яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.
- Музеі, якім прысвоены статус “народны”, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў.
Для гэтага юрыдычныя асобы, у склад якіх уваходзяць музеі са статусам “народны”, падаюць ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца ўпраўленнем культуры ў Міністэрства культуры.
- Пытанне аб зацвярджэнні статусу “народны” разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністерства культуры.
У выпадку, калі музей:
адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным Палажэнні, калегія Міністэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэнні статусу “народны”;
не адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Палажэннем, калегія Міністэрства культуры прымае рашэнне аб пазбаўленні дадзенага музея статусу “народны”.
9. Пасля пазбаўлення музея статусу “народны” ў яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні.