В PDF формате:
Закон РБ о музеях и музейном фонде.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2005 г. № 70-З
АБ МУЗЕЯХ І МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе
У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:
музей — юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія рэалізуюць большасць відаў музейнай дзейнасці;
музейны прадмет — культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальны прыродны аб’ект, якія маюць культурную, гістарычную, навуковую і
(або) мастацкую вартасць і ўключаны ў музейны фонд у мэтах
захавання, вывучэння і папулярызацыі;
музейная калекцыя — сукупнасць музейных прадметаў, аб’яднаных адной або некалькімі прыкметамі, якая з’яўляецца адным цэлым і адначасова састаўной часткай музейнага фонду;
музейны фонд — навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, якія захоўваюцца ў музеі;
прадмет музейнага значэння — культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальны прыродны аб’ект, якія маюць прыкметы музейнага прадмета, але не ўключаны ў музейны фонд;
музейная справа — сфера культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя і асветніцкія працэсы, накіраваныя на выяўленне, камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў;
музейны работнік — фізічная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеі музейнай дзейнасці.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
- Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
- Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.
Артыкул 3. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы
- Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы.
- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы.
- Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы і каардынуе дзейнасць у сферы музейнай справы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
- Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі вырашаюць пытанні мясцовага значэння ў сферы музейнай справы.
Артыкул 4. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы
Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы з’яўляюцца:
забеспячэнне агульнадаступнасці музейных прадметаў і музейных калекцый;
забеспячэнне сацыяльна-эканамічных і іншых умоў для эфектыўнай дзейнасці музеяў, садзейнічанне фарміраванню сучаснай інфраструктуры і інфарматызацыі музейнай справы;
падтрымка дзяржаўных праграм развіцця музейнай справы;
забеспячэнне захаванасці Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам фінансавання кансервацыі і (або) рэстаўрацыі музейных прадметаў і музейных калекцый за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
забеспячэнне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі музейных работнікаў;
распрацоўка, прыняцце (выданне) актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы музейнай справы і кантроль за іх выкананнем;
падтрымка фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы;
садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы музейнай справы, у тым ліку арганізацыя міжнародных музейных выставак у Рэспубліцы Беларусь і выставак, створаных на аснове музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь, фінансаванне ўдзелу ў міжнародных музейных арганізацыях.
Артыкул 5. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў
- Наведвальнікі музеяў маюць права на:
1.1. наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы, а таксама карыстанне іх паслугамі;
1.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музеяў, за выключэннем інфармацыі, якая з’яўляецца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;
1.3. працу з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
1.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў.
- Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць грамадзянам права бясплатнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзін раз у месяц, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, музейным работнікам — пастаянна.
Навучэнцам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне гульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і ышэйшай адукацыі, прадастаўляецца права на не больш чым 50- працэнтную скідку ад кошту ўваходнага білета для наведвання экспазіцый і выставак, створаных музеямі, указанымі ў частцы першай гэтага пункта, на аснове ўласных музейных фондаў.
Прадугледжанае часткамі першай і другой гэтага пункта прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не распаўсюджваецца на іншыя платныя паслугі музеяў.
- У музеях, не ўказаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі гэтых музеяў.
- Наведвальнікі музеяў абавязаны беражліва адносіцца да музейных прадметаў і музейных калекцый і выконваць правілы для наведвальнікаў музеяў.
Артыкул 6. Міжнародныя сувязі музеяў
Музеі Рэспублікі Беларусь удзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь настае адказнасць у дпаведнасці
з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
МУЗЕІ І АРГАНІЗАЦЫЯ ІХ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 8. Віды музеяў па форме ўласнасці
- Музеі ў Рэспубліцы Беларусь падзяляюцца па форме ўласнасці на дзяржаўныя і прыватныя.
- Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеі, створаныя дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.
- Да прыватных музеяў адносяцца музеі, створаныя фізічнымі асобамі або недзяржаўнымі арганізацыямі.
Артыкул 9. Статус музеяў
- Музеі з’яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі, якія ствараюцца ў форме ўстаноў культуры.
Музеі могуць уваходзіць у склад юрыдычных асоб у якасці структурных падраздзяленняў, у тым ліку адасобленых.
- Статус музеяў вызначаецца іх заснавальнікамі з улікам палажэнняў гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўказваецца ў статуце юрыдычнай асобы (далей — статут музея) або ў палажэнні аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы.
- У адпаведнасці з гэтым Законам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць устанаўліваць асаблівасці прававога становішча некаторых музеяў.
Артыкул 10. Парадак стварэння і ліквідацыі музеяў
- Музеі ствараюцца і ліквідуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
- Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
- Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея з’яўляюцца:
3.1. наяўнасць культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў, а таксама навуковага праекта музея, у залежнасці ад якіх вызначаецца профіль музея;
3.2. магчымасць заснавальніка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама неабходнымі фінансавымі сродкамі для арганізацыі і ажыццяўлення музейнай дзейнасці;
3.3. іншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Пры ліквідацыі дзяржаўнага музея яго музейны фонд перадаецца іншым дзяржаўным музеям.
Пры ліквідацыі прыватнага музея яго заснавальнік абавязаны забяспечыць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.
Пры ліквідацыі прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнікам музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, рашэння аб іх адчужэнні перавагу ў набыцці гэтых музейных прадметаў і (або) музейных калекцый пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы і дзяржаўныя музеі.
Артыкул 11. Асноўныя задачы музеяў
Асноўнымі задачамі музеяў з’яўляюцца выяўленне, камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя
ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў у мэтах
забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
Артыкул 12. Музейная дзейнасць
- Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямі і ўключае ў сябе наступныя віды:
1.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;
1.2. камплектаванне музейных фондаў;
1.3. улік музейных прадметаў і музейных калекцый;
1.4. захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці і захаванасці;
1.5. вывучэнне музейных прадметаў і музейных калекцый, у тым ліку правядзенне на іх аснове навуковых даследаванняў архіўных, бібліятэчных і іншых крыніц;
1.6. навуковую інвентарызацыю і каталагізацыю музейных прадметаў і музейных калекцый;
1.7. навуковае і мастацкае праектаванне, стварэнне на аснове музейных фондаў экспазіцый і выставак;
1.8. экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў;
1.9. культурна-асветніцкую дзейнасць, звязаную з музейнымі прадметамі і музейнымі калекцыямі;
1.10. папулярызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый, у тым ліку шляхам публічнага іх прадстаўлення, публікацыі адпаведных матэрыялаў;
1.11. правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы;
1.12. кансервацыю і рэстаўрацыю музейных прадметаў і музейных калекцый.
- Юрыдычныя асобы, якія не з’яўляюцца музеямі, а таксама фізічныя асобы могуць рэалізоўваць асобныя віды музейнай дзейнасці.
Артыкул 13. Экспазіцыі і выстаўкі музеяў
- У музеях на аснове ўласных музейных фондаў ствараюцца пастаянныя і часовыя экспазіцыі і выстаўкі.
- Парадак стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 14. Правы і абавязкі музеяў
- Музеі маюць права на:
1.1. дакументаванне ўсіх з’яў айчыннай і замежнай гісторыі і культуры незалежна ад іх палітычнай, ідэалагічнай, гаспадарчай, сацыяльнай або іншай накіраванасці, за выключэннем з’яў, звесткі аб якіх з’яўляюцца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;
1.2. арганізацыю і правядзенне навукова-даследчых экспедыцый для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама на выяўленне прадметаў музейнага значэння іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
1.3. ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадпрымальніцкай і (або) іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, у тым ліку аказанне платных паслуг;
1.4. працу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у архівах, бібліятэках і іншых арганізацыях.
- Музеі абавязаны:
2.1. садзейнічаць рэалізацыі правоў наведвальнікаў музеяў, прадугледжаных гэтым Законам;
2.2. абслугоўваць наведвальнікаў музеяў у адпаведнасці са статутам музея або палажэннем аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы;
2.3. пашыраць доступ наведвальнікаў да музейных прадметаў і музейных калекцый;
2.4. забяспечваць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў і музейных калекцый;
2.5. рабіць справаздачы перад органамі дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
2.6. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне квалiфiкацыi музейных работнікаў;
2.7. прадастаўляць у адпаведнасці з гэтым Законам асобным катэгорыям грамадзян права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў;
2.8. разглядаць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь звароты грамадзян.
ГЛАВА 3
АСАБЛІВАСЦІ ПРАВАВОГА СТАНОВІШЧА І ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦІ НЕКАТОРЫХ МУЗЕЯЎ
Артыкул 15. Гісторыка-культурныя музеі-запаведнікі
- Комплексы і ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей, якія маюць асаблівае культурнае, гістарычнае, навуковае і (або) мастацкае значэнне, разам з тэрыторыяй, гістарычна і культурна звязанай з імі, па прадстаўленню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама па прадстаўленнях іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання,
абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, узгодненых з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнню Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь гісторыка- культурнымі музеямі-запаведнікамі.
- Межы гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў, асаблівасці іх прававога становішча, аховы і выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
- Ахова нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных музеяў- запаведнікаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Артыкул 16. Нацыянальныя музеі
- Музеям, зарэгістраваным як юрыдычныя асобы, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, можа быць прысвоены статус «нацыянальны» пры ўмове ўнясення імі значнага ўкладу ў развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь.
- Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 17. Народныя музеі
- Музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў, можа быць прысвоены статус «народны» пры ўмове ажыццяўлення імі на адпаведным прафесійным узроўні музейнай дзейнасці не менш чым дзесяць гадоў.
- Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «народны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4
КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. МУЗЕЙНЫЯ ПРАДМЕТЫ І МУЗЕЙНЫЯ КАЛЕКЦЫІ
Артыкул 18. Камплектаванне музейных фондаў
- Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца шляхам:
1.1. набыцця прадметаў музейнага значэння;
1.2. дарэння музеям прадметаў музейнага значэння;
1.3. абмену ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь музейнымі прадметамі або прадметамі музейнага значэння, музейнымі калекцыямі;
1.4. іншымі спосабамі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
- Прадметы музейнага значэння, накіраваныя (перададзеныя) ва ўласнасць дзяржавы, перадаюцца дзяржаўным музеям у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 19. Асаблівасці выкарыстання і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, распараджэння імі
- Музейныя прадметы і музейныя калекцыі ў працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
- Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванню і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты ці знішчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў і музейных калекцый і выключэння выпадкаў іх пашкоджання, страты ці знішчэння ў музеях устанаўліваецца навукова абгрунтаваны спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя.
- Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Часовы вываз музейных прадметаў і музейных калекцый за межы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Парадак перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае або пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
- Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў і музейных калекцый, будынкаў музеяў, аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым ліку з выкарыстаннем іх назваў і сімволікі, ажыццяўляюцца толькі з дазволу музеяў.
Артыкул 20. Права ўласнасці на музейныя прадметы і музейныя калекцыі
Музейныя прадметы і музейныя калекцыі могуць знаходзіцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
ГЛАВА 5
МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 21. Агульныя палажэнні аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
- Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных фондаў дзяржаўных музеяў і асобных музейных прадметаў і музейных калекцый прыватных музеяў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой пункта 1
артыкула 22 гэтага Закона.
- Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны
фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай
спадчыны Рэспублікі Беларусь.
- Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэнне з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
- Парадак уключэння музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэння з Музейнага фонду
Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
Музейныя прадметы і музейныя калекцыі прыватных музеяў уключаюцца ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь на падставе пісьмова аформленых заяў або згоды ўласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый.
- Музейны прадмет і музейная калекцыя выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, калі яны:
2.1. пашкоджаны ў такой ступені, што немагчыма іх рэстаўрыраваць;
2.2. страцілі сваю культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;
2.3. страчаны ці знішчаны ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў;
2.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі;
2.5. знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея (на падставе пісьмова аформленых заяў уласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый);
2.6. абменьваюцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адпаведна на іншы музейны прадмет, які знаходзіцца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння і на іншую музейную калекцыю, якая
знаходзіцца ў замежным музеі.
- Музейнаму прадмету і музейнай калекцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Артыкул 23. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
- Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку.
- Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праз вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, у якім змяшчаюцца асноўныя звесткі аб кожным музейным прадмеце і
кожнай музейнай калекцыі, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.
- Уласнікі музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, абавязаны забяспечыць прадстаўленне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакладнай
інфармацыі аб гэтых музейных прадметах і музейных калекцыях для
ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.
- Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і парадак прадстаўлення ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь інфармацыі для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваюцца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 24. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
- Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
- Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў формах:
2.1. праверкі цэласнасці і захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцый;
2.2. праверкі ўліковых дакументаў музейных прадметаў і музейных калекцый;
2.3. у іншых формах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 6
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ І ФІНАНСАВАЕ АБЕСПЯЧЭННЕ МУЗЕЯЎ
Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне музеяў
- Заснавальнік музея павінен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама абсталяваннем і фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці.
- Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якія не адпавядаюць патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, і перавод музеяў у будынкі (памяшканні), якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці, не дапускаюцца.
- У выпадку перадачы іншым арганізацыям будынка (памяшкання), у якім размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне) і забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду і абсталявання музея.
Артыкул 26. Фінансаванне музеяў
Фінансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў (для дзяржаўных музеяў);
сродкаў заснавальніка (для прыватных музеяў);
прыбытку ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці музеяў, якая прыносіць даход, у тым ліку сродкаў, атрыманых ад продажу білетаў, экскурсійнага абслугоўвання, выставачнай дзейнасці, вырабу і рэалізацыі выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі, іншых відаў паслуг, аказанне якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
ахвяраванняў музеям;
іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 7
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 27. Уступленне ў сілу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 28, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
Артыкул 28. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:
прывесці нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 29. Прызнанне заканадаўчага акта Рэспублікі Беларусь страціўшым сілу
У сувязі з прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшым сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1996 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 28, арт. 512).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка