В PDF формате:
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ ІАДКРЫЦЦЯ ЭКСПАЗІЦЫЙ
І ВЫСТАВАК МУЗЕЯЎ

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лістапада 2006 г. № 34

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ ІАДКРЫЦЦЯ ЭКСПАЗІЦЫЙ І ВЫСТАВАК МУЗЕЯЎ

      У  адпаведнасці  з  пунктам  2 артыкула  13  Закона  РэспублікіБеларусь  ад  12  снежня  2005 года «Аб  музеях  і  Музейным  фондзеРэспублікі  Беларусь»  Міністэрства  культуры  Рэспублікі   Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:     Зацвердзіць   Інструкцыю  аб  парадку  стварэння   і   адкрыццяэкспазіцый і выставак музеяў (дадаецца).

Міністр                                                                                                                                            У.Ф.Матвейчук

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.11.2006 № 34

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.  Дадзеная Інструкцыя распрацавана ў адпаведнасці  з  ЗаконамРэспублікі  Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб  музеях  і  Музейнымфондзе  Рэспублікі  Беларусь» (Национальный  реестр  правовых  актовРеспублики  Беларусь,  2005 г., № 197, 2/1167)  і  вызначае  парадакстварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў.

2.  У дадзенай Інструкцыі выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны  ііх вызначэнні:     экспазіцыя   —   мэтанакіраваная   і   навукова   абгрунтаванаядэманстрацыя музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з  уласныхфондаў   музея,   якія  арганізаваны  кампазіцыйна,   суправаджаюццапісьмовым  каментарыем, тэхнічна і мастацка аформленыя  і  ў  вынікуствараюць  спецыфічны  музейны  вобраз  пэўных  прыродных  і   (або)грамадскіх з’яў згодна з профілем музея;     выстаўка  —  сукупнасць музейных прадметаў  і  (або)  прадметаўмузейнага значэння, аб’яднаных адной тэмай як з уласных фондаў,  такі  з  фондаў іншых музеяў і прыватных калекцый, выстаўленых на пэўнытэрмін для агляду наведвальнікамі музея.

3.  Дадзеная  Інструкцыя  з’яўляецца  абавязковай   для   ўсіхдзяржаўных музеяў, а таксама для прыватных музеяў, калі іншы парадакне ўстаноўлены ўласнікам музея.

ГЛАВА 2

СТВАРЭННЕ І АДКРЫЦЦЁ ЭКСПАЗІЦЫЙ МУЗЕЯЎ

4.  Стварэнне  экспазіцый з’яўляецца вынікам навукова-даследчайпрацы музея і адным з асноўных відаў музейнай дзейнасці.

5. Этапамі для стварэння экспазіцыі з’яўляюцца:

     5.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі:     пісьмовай  навуковай канцэпцыі з абгрунтаваннем асноўнай  ідэі,мэтаў і задач экспазіцыі, вызначэннем шляхоў іх увасаблення;     тэматычнай структуры экспазіцыі, тэматыка-экспазіцыйнага  планаі сцэнарыя экспазіцыі;

        5.2. распрацоўка архітэктурна-мастацкага рашэння;

   5.3. мантаж экспазіцыі.

6.   Стварэнне   экспазіцыі  і  распрацоўка  навукова-праектнайдакументацыі   ажыццяўляюцца  рабочай  групай,  якая   зацвярджаеццазагадам    кіраўніка   музея   ці   юрыдычнай   асобы,   структурнымпадраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам  вызначаюццатэрміны пачатку і заканчэння работы, прызначаецца кіраўнік групы.     У   музеях   з   абмежаваным  штатам  навуковых   супрацоўнікаўдапускаецца   падрыхтоўка   навукова-праектнай   дакументацыі    длястварэння  пастаяннай  экспазіцыі музейнымі  работнікамі  з  вядучыхмузеяў  краіны ці навуковымі работнікамі навукова-даследчых  устаноўРэспублікі Беларусь па дагаворы.

7. Падрыхтаваная      навукова-праектная      дакументацыяабмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея і  дасылаецца  нарэцэнзаванне:     музеямі  гарадскога і сельскага падпарадкавання —  у  дзяржаўнымузей абласнога падпарадкавання адпаведнага профілю;     музеямі  абласнога ці Мінскага гарадскога падпарадкавання  —  удзяржаўны   музей   рэспубліканскага   падпарадкавання   адпаведнагапрофілю;     музеямі   рэспубліканскага  падпарадкавання   —   ва   ўстановуадукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры»;     музеямі,    якія   з’яўляюцца   структурнымі   падраздзяленняміюрыдычных  асоб,  — у дзяржаўны музей абласнога ці  рэспубліканскагападпарадкавання адпаведнага профілю.

8.   Архітэктурна-мастацкае  рашэнне  выконваецца  прафесійнымідызайнерамі  і  мастакамі,  якія  знаходзяцца  ў  штаце  музея,  абоадпаведнымі спецыялістамі па дагаворы.

9.  Навукова-праектная дакументацыя пасля атрымання рэцэнзіі  іпадрыхтаванае     архітэктурна-мастацкае    рашэнне    зацвярджаюццакіраўніком  музея  ці  юрыдычнай асобы, структурным  падраздзяленнемякой з’яўляецца музей.

10. Зацверджаныя    навукова-праектная    дакументацыя     іархітэктурна-мастацкае рашэнне з’яўляюцца падставай  для  заключэнняадпаведных дагавораў на мантаж экспазіцыі.

11. Далейшыя   змяненні  ў  зацверджаную   навукова-праектнуюдакументацыю  і архітэктурна-мастацкае рашэнне могуць  быць  унесенытолькі  са  згоды  кіраўніка музея ці юрыдычнай  асобы,  структурнымпадраздзяленням  якой  з’яўляецца  музей.  Усе  змяненні   фіксуюццададаткамі да дагавора з выканаўцам.

12.  Прыём экспазіцыі ажыццяўляецца камісіяй, якая прызначаеццазагадам заснавальніка.

ГЛАВА 3

СТВАРЭННЕ І АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВАК

13.  Для  стварэння выставак музеямі распрацоўваецца  наступнаяпраектная дакументацыя:

  13.1. калі тэрмін дэманстрацыі выстаўкі 1 месяц і болей:     сцэнарый выстаўкі альбо разгорнутая тэматычная структура;     архітэктурна-мастацкае рашэнне;

  13.2. калі тэрмін дэманстрацыі выстаўкі менш за 1 месяц:     сцэнарый выстаўкі альбо разгорнутая тэматычная структура.

14.  Праектная  дакументацыя  выстаўкі,  разлічанай  на  тэрмінэкспанавання  1  месяц і болей, альбо выстаўкі, якая  рыхтуецца  длядэманстрацыі  за  межамі музея, разглядаецца на  навукова-метадычнымсавеце   і  зацвярджаецца  кіраўніком  музея  ці  юрыдычнай   асобы,структурным падраздзяленням якой з’яўляецца музей.     Праектная   дакументацыя   выстаўкі,   разлічанай   на   тэрмінэкспанавання  менш  за 1 месяц, зацвярджаецца  кіраўніком  музея  ціюрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

15. Стварэнне выстаўкі ажыццяўляецца навукова-экспазіцыйным  цівыставачным  аддзелам музея альбо рабочай групай, якая зацвярджаеццазагадам    кіраўніка   музея   ці   юрыдычнай   асобы,   структурнымпадраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам  вызначаюццатэрміны   пачатку   і  заканчэння  работы  па  стварэнню   выстаўкі,прызначаецца кіраўнік групы.

16.  План  стварэння выставак з’яўляецца часткай перспектыўнагаі гадавога плана дзейнасці музея.

17. Прыём выставак, разлічаных на тэрмін экспанавання больш  за1  месяц,  ажыццяўляецца спецыяльнай камісіяй,  прызначанай  загадамкіраўніка музея ці юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якойз’яўляецца музей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *