В PDF формате:
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 4 снежня 2002 г. № 52
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 снежня 2002 г. № 52
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 103, 5 /9279), Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
- Зацвердзiць Палажэнне аб музеi ўстановы адукацыi (дадаецца).
- Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 24 лiстапада 1999 г. № 697 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб музеi навучальна-выхаваўчай установы».
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстр культуры Пастанова Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства адукацыi Л.П.ГУЛЯКА Рэспублiкi Беларусь 01.11.2002 04.12.2002 № 52
ПАЛАЖЭННЕ
аб музеi ўстановы адукацыi
- Музей установы адукацыi (далей — музей) з’яўляецца тэматычнай сiстэматызаванай калекцыяй арыгiнальных помнiкаў нацыянальнай гiсторыi, культуры i прыроды. Работа музея цесна звязана з вучэбна-выхаваўчым працэсам устаноў адукацыi. Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аб’ектыўнай навуковай аснове.
- Музей працуе на грамадскiх пачатках i ствараецца пад кiраўнiцтвам педагогаў, бацькоў i iншых зацiкаўленых асоб.
- Арыгiнальныя помнiкi гiсторыi, культуры i прыроды, якiя размешчаны ў фондах музеяў, з’яўляюцца агульнанароднай уласнасцю. Яны ўваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнага архiўнага фонду рэспублiкi i падлягаюць дзяржаўнаму ўлiку ва ўстаноўленым парадку.
- Музей садзейнiчае фармiраванню нацыянальнай самасвядомасцi навучэнцаў, беражлiвым адносiнам да помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды.
- Работа музея арганiзуецца на аснове самакiравання. Кiруе ёй савет, якi выбiраецца на сходзе актыву музея. Педагагiчнае кiраўнiцтва работай актыву музея ажыццяўляе настаўнiк, якi прызначаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi.
- Савет музея на сваiх пасяджэннях вырашае пытаннi ўключэння ў фонды музея паступаючых у працэсе камплектавання помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды пры ўдзеле ў гэтай рабоце спецыялiстаў дзяржаўных музеяў, архiваў i iншых устаноў, разглядае i зацвярджае перспектыўныя каляндарныя планы, разглядае справаздачы пошукавых груп, абмяркоўвае асноўныя пытаннi дзейнасцi музея, арганiзуе падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў, вучобу актыву.
- З мэтай арганiзацыi работы музея з лiку яго актыву могуць стварацца групы на чале з членамi савета музея: пошукавая, перапiскi, фондавая (па апрацоўцы фондаў), экскурсiйная i iншыя.
- Кантроль за дзейнасцю музея ажыццяўляюць органы адукацыi. Метадычную дапамогу музеям аказваюць iнстытуты ўдасканалення настаўнiкаў, дзяржаўныя музеi, архiвы, установы пазашкольнага выхавання i адукацыi.
- Установы адукацыi могуць ствараць музеi пасля заключэння мясцовых органаў кiравання адукацыяй i культурай Рэспублiкi Беларусь аб наяўнасцi належных умоў для забеспячэння дзейнасцi музеяў. Музеi ўстаноў адукацыi прадстаўляюць у рэгiянальныя дзяржаўныя музеi пiсьмовую iнфармацыю аб наяўнасцi экспанатаў асноўнага фонду, якiя ўзяты на ўлiк дзяржаўнымi музеямi i з’яўляюцца найбольш каштоўнымi.
- Рашэнне аб адкрыццi музея прымае педсавет установы адукацыi. Рашэнне аб адкрыццi музея ўзгадняецца з адпаведнымi аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi i культуры i афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi.
- Профiль музея вызначаецца педагагiчнай мэтазгоднасцю, характарам сабраных калекцый помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды. Музеi ўстаноў адукацыi могуць быць: краязнаўчыя, этнаграфiчныя, вайсковай славы, лiтаратурныя, мемарыяльныя, прыродазнаўчыя i iншыя.
- Стварэнне музея — вынiк мэтанакiраванай творчай пошукава-даследчай работы вучэбна-педагагiчнага калектыву — магчыма пры наяўнасцi:
актыву навучэнцаў, здольнага ажыццяўляць сiстэматычную пошукавую, фондавую, экспазiцыйную, культурна-асветнiцкую работу;
кiраўнiка-педагога, а таксама пры ўмове актыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце педагагiчнага калектыву, бацькоў i iншых зацiкаўленых асоб;
асобнага памяшкання i абсталявання, якiя забяспечваюць захаванасць музейных экспанатаў i ўмовы для iх паказу;
экспазiцыi, якая адпавядае па зместу i афармленню сучасным патрабаванням i налiчвае не менш за 100 арыгiнальных экспанатаў;
сабранай i зарэгiстраванай у iнвентарнай кнiзе калекцыi музейных прадметаў, якая дае магчымасць ствараць музей вызначанага профiлю.
- Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якiя не адпавядаюць умовам захавання музейных калекцый, забараняецца.
- Задачамi музея з’яўляюцца:
вывучэнне i асэнсаванне гiсторыi i культуры ў мэтах развiцця iнтэлектуальных, маральных, культурных i творчых магчымасцей навучэнцаў, выхавання ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння iх да нацыянальнай i агульначалавечай культуры;
удзел ва ўдасканаленнi вучэбна-выхаваўчай работы;
ахова i прапаганда помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды роднага краю;
правядзенне культурна-асветнiцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, насельнiцтва.
- Дзейнасць музея ўключае ў сябе:
навуковае камплектаванне, арганiзацыю ўлiку i захоўвання музейных калекцый, забеспячэнне iх цэласнасцi;
навуковыя даследаваннi на аснове музейных калекцый, архiўных, бiблiятэчных i iншых матэрыялаў;
праектаванне i стварэнне музейных экспазiцый i выстаў, музейны дызайн i афармiцельскiя работы;
усе вiды рэстаўрацыi i кансервацыi музейных прадметаў;
падрыхтоўку i выданне каталогаў музейных калекцый, iншай друкаванай i сувенiрнай прадукцыi;
папулярызацыю музейных калекцый.
- Установы адукацыi ствараюць належныя ўмовы для прафесiйнага росту i павышэння квалiфiкацыi работнiкаў музеяў.
- У склад экспазiцый музеяў устаноў адукацыi ўваходзяць:
калекцыi i асобныя музейныя рэчы, якiя звязаны з важнейшымi з’явамi i падзеямi ў жыццi беларускага i iншых народаў, дзяржавы i грамадства, з развiццём культуры i быту, навукi i тэхнiкi, мастацтва i лiтаратуры, з жыццём i дзейнасцю дзяржаўных дзеячаў навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва, актыўных удзельнiкаў гiстарычных падзей;
творы манументальнага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у тым лiку народнага), музычнага, тэатральнага i iншых вiдаў мастацтва;
калекцыi i асобныя прадметы геалогii, палеанталогii, мiнералогii, фауны i флоры, якiя характарызуюць прыродазнаўчую гiсторыю;
рукапiсы ўсiх вiдаў, уключаючы рукапiсныя i старадрукаваныя кнiгi, антыкварныя, рэдкiя i асаблiва каштоўныя выданнi;
нумiзматычныя, геральдычныя, сфрагiстычныя, эпiграфiчныя калекцыi i асобныя прадметы;
калекцыi зброi i вайсковай атрыбутыкi, а таксама асобныя прадметы ваеннай тэматыкi;
iншыя прадметы, якiя з’яўляюцца гiстарычнай, навуковай, мастацкай i культурнай каштоўнасцю.
- Помнiкi гiсторыi i культуры, якiя маюць асаблiвае навукова-гiстарычнае або мастацкае значэнне, уключаючы ордэны i медалi, а таксама прадметы, захаванасць якiх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння бяспекi павiнны быць перададзены ў дзяржаўныя музеi са складаннем акта перадачы. Захаванне ўзораў халоднай i агнястрэльнай зброi ў музеi магчыма толькi пасля прывядзення яе ў стан непрыдатнасцi да выкарыстання i адпаведнага дазволу мясцовых органаў унутраных спраў.
- На музеi па правiлах улiку, захоўвання i выкарыстання рухомых i асобных нерухомых гiстарычна-культурных каштоўнасцей распаўсюджваюцца палажэннi нарматыўных прававых актаў, якiя дзейнiчаюць для дзяржаўных музеяў.
- Перадача калекцый цi асобных музейных прадметаў з музеяў устаноў адукацыi ў мэтах культурнага абмену памiж музеямi розных форм уласнасцi ў часовае карыстанне ажыццяўляецца са згоды музея-ўладальнiка па пiсьмоваму дазволу дзяржаўных органаў кiравання адукацыяй i культурай аблвыканкомаў (Мiнгарвыканкома).
- Адказнасць за арганiзацыю захаванасцi фондаў ускладаецца на дырэктара ўстановы адукацыi, у якой функцыянуе музей.
- Музею, работа якога адпавядае патрабаванням дадзенага палажэння, Рэспублiканскiм, абласнымi, Мiнскiм гарадскiм цэнтрамi турызму i краязнаўства навучэнцаў прысвойваецца званне «Музей навучальна-выхаваўчай установы» i выдаецца пашпарт.
- У выпадку спынення дзейнасцi музея ўстановы адукацыi пытанне перадачы яго фондаў у дзяржаўныя музеi вырашаецца органамi адукацыi i культуры, афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi са складаннем акта перадачы. У iншых выпадках музей кансервуецца (кiраўнiк музея сумесна з прадстаўнiкамi ад устаноў адукацыi i культуры складае акт наяўнасцi прадметаў; памяшканне, дзе знаходзяцца фонды музея, апячатваецца).