В PDF формате:
Закон РБ о музеях и музейном фонде.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2005 г. № 70-З
АБ МУЗЕЯХ І МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе
У  гэтым  Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны  і іх азначэнні:
музей   —   юрыдычная  асоба  або  структурнае   падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія рэалізуюць большасць відаў музейнай дзейнасці;
музейны  прадмет  —  культурная  каштоўнасць  або  выдзелены  з навакольнага  асяроддзя  ў  выніку  навуковай  дзейнасці   унікальны прыродны  аб’ект,  якія маюць культурную, гістарычную,  навуковую  і
(або)   мастацкую  вартасць  і  ўключаны  ў  музейны  фонд  у  мэтах
захавання, вывучэння і папулярызацыі;
музейная  калекцыя — сукупнасць музейных прадметаў,  аб’яднаных адной  або  некалькімі  прыкметамі, якая з’яўляецца  адным  цэлым  і адначасова састаўной часткай музейнага фонду;
музейны  фонд  —  навукова  абгрунтаваная  сукупнасць  музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, якія захоўваюцца ў музеі;
прадмет   музейнага  значэння  —  культурная  каштоўнасць   або выдзелены  з  навакольнага  асяроддзя ў выніку  навуковай  дзейнасці унікальны  прыродны аб’ект, якія маюць прыкметы музейнага  прадмета, але не ўключаны ў музейны фонд;
музейная  справа  —  сфера  культуры,  якая  ўключае   ў   сябе навуковыя,   даследчыя   і  асветніцкія  працэсы,   накіраваныя   на выяўленне,    камплектаванне,   улік,   захаванне,    вывучэнне    і папулярызацыю   культурных  каштоўнасцей  і   (або)   выдзеленых   з навакольнага  асяроддзя  ў  выніку  навуковай  дзейнасці  унікальных прыродных аб’ектаў;
музейны  работнік — фізічная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеі музейнай дзейнасці.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
- Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
 - Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.
 
Артыкул 3. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы
- Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
 - Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы.
 - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы.
 - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы і каардынуе дзейнасць у сферы музейнай справы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
 - Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі вырашаюць пытанні мясцовага значэння ў сферы музейнай справы.
 
Артыкул 4. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы
Асноўнымі  напрамкамі  дзяржаўнай  палітыкі  ў  сферы  музейнай справы з’яўляюцца:
забеспячэнне агульнадаступнасці музейных прадметаў  і  музейных калекцый;
забеспячэнне сацыяльна-эканамічных і іншых умоў для  эфектыўнай дзейнасці музеяў, садзейнічанне фарміраванню сучаснай інфраструктуры і інфарматызацыі музейнай справы;
падтрымка дзяржаўных праграм развіцця музейнай справы;
забеспячэнне  захаванасці Музейнага фонду Рэспублікі  Беларусь, у  тым  ліку  шляхам  фінансавання кансервацыі і  (або)  рэстаўрацыі музейных   прадметаў   і   музейных   калекцый   за   кошт   сродкаў рэспубліканскага  і  (або)  мясцовых  бюджэтаў,  іншых  крыніц,   не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
забеспячэнне   падрыхтоўкі,   перападрыхтоўкі    і    павышэння кваліфікацыі музейных работнікаў;
распрацоўка, прыняцце (выданне) актаў заканадаўства  Рэспублікі Беларусь у сферы музейнай справы і кантроль за іх выкананнем;
падтрымка  фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы;
садзейнічанне  міжнароднаму  супрацоўніцтву  ў  сферы  музейнай справы,  у  тым  ліку  арганізацыя міжнародных музейных  выставак  у Рэспубліцы  Беларусь  і  выставак,  створаных  на  аснове   музейных прадметаў  і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь,  за  межамі  Рэспублікі Беларусь,  фінансаванне  ўдзелу  ў міжнародных музейных арганізацыях.
Артыкул 5. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў
- Наведвальнікі музеяў маюць права на:
 
1.1.  наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх  работы,  а таксама карыстанне іх паслугамі;
1.2.  атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай  інфармацыі  аб дзейнасці   музеяў,  за  выключэннем  інфармацыі,  якая   з’яўляецца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;
1.3.  працу з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
1.4.  абскарджанне  ў адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь  незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб  музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў.
- Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць грамадзянам права бясплатнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзін раз у месяц, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, музейным работнікам — пастаянна.
 
Навучэнцам  устаноў  адукацыі,  якія  забяспечваюць   атрыманне  гульнай  сярэдняй,  прафесійна-тэхнічнай,  сярэдняй  спецыяльнай  і  ышэйшай  адукацыі,  прадастаўляецца  права  на  не  больш  чым  50-  працэнтную   скідку  ад  кошту  ўваходнага  білета  для   наведвання экспазіцый і выставак, створаных музеямі, указанымі ў частцы  першай гэтага пункта, на аснове ўласных музейных фондаў.
Прадугледжанае   часткамі  першай  і   другой   гэтага   пункта прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання  экспазіцый і   выставак,  створаных  на  аснове  ўласных  музейных  фондаў,  не распаўсюджваецца на іншыя платныя паслугі музеяў.
- У музеях, не ўказаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі гэтых музеяў.
 - Наведвальнікі музеяў абавязаны беражліва адносіцца да музейных прадметаў і музейных калекцый і выконваць правілы для наведвальнікаў музеяў.
 
Артыкул 6. Міжнародныя сувязі музеяў
Музеі   Рэспублікі   Беларусь   удзельнічаюць   у   міжнародным супрацоўніцтве  ў  сферы  музейнай справы ў адпаведнасці  з  Законам Рэспублікі  Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы  Беларусь»  і  іншымі актамі  заканадаўства  Рэспублікі Беларусь, а  таксама  міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі              Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
За  парушэнне  заканадаўства Рэспублікі Беларусь  аб  музеях  і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь настае адказнасць у  дпаведнасці
з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
МУЗЕІ І АРГАНІЗАЦЫЯ ІХ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 8. Віды музеяў па форме ўласнасці
- Музеі ў Рэспубліцы Беларусь падзяляюцца па форме ўласнасці на дзяржаўныя і прыватныя.
 - Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеі, створаныя дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.
 - Да прыватных музеяў адносяцца музеі, створаныя фізічнымі асобамі або недзяржаўнымі арганізацыямі.
 
Артыкул 9. Статус музеяў
- Музеі з’яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі, якія ствараюцца ў форме ўстаноў культуры.
 
Музеі могуць уваходзіць у склад юрыдычных асоб у якасці структурных падраздзяленняў, у тым ліку адасобленых.
- Статус музеяў вызначаецца іх заснавальнікамі з улікам палажэнняў гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўказваецца ў статуце юрыдычнай асобы (далей — статут музея) або ў палажэнні аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы.
 - У адпаведнасці з гэтым Законам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць устанаўліваць асаблівасці прававога становішча некаторых музеяў.
 
Артыкул 10. Парадак стварэння і ліквідацыі музеяў
- Музеі ствараюцца і ліквідуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
 - Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
 - Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея з’яўляюцца:
 
3.1.  наяўнасць  культурных каштоўнасцей і (або)  выдзеленых  з навакольнага  асяроддзя  ў  выніку  навуковай  дзейнасці  унікальных прыродных аб’ектаў, а таксама навуковага праекта музея, у залежнасці ад якіх вызначаецца профіль музея;
3.2.  магчымасць заснавальніка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем),  які  адпавядае  профілю  музея  і  патрабаванням  па захоўванню  музейных  прадметаў  і  музейных  калекцый,  а   таксама неабходнымі  фінансавымі  сродкамі для  арганізацыі  і  ажыццяўлення музейнай дзейнасці;
3.3.  іншыя  ўмовы,  прадугледжаныя  заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь.
- Пры ліквідацыі дзяржаўнага музея яго музейны фонд перадаецца іншым дзяржаўным музеям.
 
Пры  ліквідацыі  прыватнага  музея яго  заснавальнік  абавязаны забяспечыць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў  і  музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.
Пры  ліквідацыі  прыватнага музея ў выпадку прыняцця  ўласнікам музейных  прадметаў і (або) музейных калекцый, уключаных  у  Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, рашэння аб іх адчужэнні перавагу ў набыцці гэтых  музейных прадметаў і (або) музейных калекцый пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы і дзяржаўныя музеі.
Артыкул 11. Асноўныя задачы музеяў
Асноўнымі     задачамі     музеяў     з’яўляюцца     выяўленне, камплектаванне,   улік,   захаванне,   вывучэнне   і   папулярызацыя культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага  асяроддзя
ў  выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў у  мэтах
забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей  айчыннай  і сусветнай   культуры,   выкарыстання  іх  для   інтэлектуальнага   і культурнага  развіцця  грамадства, у тым  ліку  для  распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
Артыкул 12. Музейная дзейнасць
- Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямі і ўключае ў сябе наступныя віды:
 
1.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;
1.2. камплектаванне музейных фондаў;
1.3. улік музейных прадметаў і музейных калекцый;
1.4.   захоўванне  музейных  прадметаў  і  музейных   калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці і захаванасці;
1.5.  вывучэнне музейных прадметаў і музейных калекцый,  у  тым ліку  правядзенне  на  іх  аснове навуковых даследаванняў  архіўных, бібліятэчных і іншых крыніц;
1.6.   навуковую   інвентарызацыю  і   каталагізацыю   музейных прадметаў і музейных калекцый;
1.7.  навуковае і мастацкае праектаванне, стварэнне  на  аснове музейных фондаў экспазіцый і выставак;
1.8. экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў;
1.9.  культурна-асветніцкую  дзейнасць,  звязаную  з  музейнымі прадметамі і музейнымі калекцыямі;
1.10.  папулярызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый,  у тым  ліку  шляхам публічнага іх прадстаўлення, публікацыі адпаведных матэрыялаў;
1.11.  правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы;
1.12.  кансервацыю і рэстаўрацыю музейных прадметаў і  музейных калекцый.
- Юрыдычныя асобы, якія не з’яўляюцца музеямі, а таксама фізічныя асобы могуць рэалізоўваць асобныя віды музейнай дзейнасці.
 
Артыкул 13. Экспазіцыі і выстаўкі музеяў
- У музеях на аснове ўласных музейных фондаў ствараюцца пастаянныя і часовыя экспазіцыі і выстаўкі.
 - Парадак стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
 
Артыкул 14. Правы і абавязкі музеяў
- Музеі маюць права на:
 
1.1.  дакументаванне ўсіх з’яў айчыннай і замежнай  гісторыі  і культуры  незалежна  ад  іх  палітычнай, ідэалагічнай,  гаспадарчай, сацыяльнай або іншай накіраванасці, за выключэннем з’яў, звесткі  аб якіх з’яўляюцца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;
1.2.  арганізацыю  і правядзенне навукова-даследчых  экспедыцый для  забеспячэння  камплектавання  музейных  фондаў,  а  таксама  на выяўленне  прадметаў  музейнага  значэння  іншым  спосабам,  які  не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
1.3.  ажыццяўленне  ў адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь  прадпрымальніцкай і (або) іншай дзейнасці, якая  прыносіць даход, у тым ліку аказанне платных паслуг;
1.4.  працу  ў парадку, устаноўленым заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь, у архівах, бібліятэках і іншых арганізацыях.
- Музеі абавязаны:
 
2.1.  садзейнічаць  рэалізацыі  правоў  наведвальнікаў  музеяў, прадугледжаных гэтым Законам;
2.2.  абслугоўваць  наведвальнікаў  музеяў  у  адпаведнасці  са статутам   музея   або  палажэннем  аб  структурным   падраздзяленні юрыдычнай асобы;
2.3.  пашыраць  доступ наведвальнікаў да музейных  прадметаў  і музейных калекцый;
2.4.  забяспечваць цэласнасць і захаванасць музейных  прадметаў і музейных калекцый;
2.5. рабіць справаздачы перад органамі дзяржаўнага кіравання  ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
2.6.  забяспечваць  падрыхтоўку,  перападрыхтоўку  і  павышэнне квалiфiкацыi музейных работнікаў;
2.7.  прадастаўляць  у  адпаведнасці з  гэтым  Законам  асобным катэгорыям   грамадзян  права  бясплатнага  (ільготнага)  наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў;
2.8.  разглядаць  у  адпаведнасці з  заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь звароты грамадзян.
ГЛАВА 3
АСАБЛІВАСЦІ ПРАВАВОГА СТАНОВІШЧА І ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦІ НЕКАТОРЫХ МУЗЕЯЎ
Артыкул 15. Гісторыка-культурныя музеі-запаведнікі
- Комплексы і ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей, якія маюць асаблівае культурнае, гістарычнае, навуковае і (або) мастацкае значэнне, разам з тэрыторыяй, гістарычна і культурна звязанай з імі, па прадстаўленню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама па прадстаўленнях іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання,
 
абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, узгодненых з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнню Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь гісторыка- культурнымі музеямі-запаведнікамі.
- Межы гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў, асаблівасці іх прававога становішча, аховы і выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
 - Ахова нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных музеяў- запаведнікаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
 
Артыкул 16. Нацыянальныя музеі
- Музеям, зарэгістраваным як юрыдычныя асобы, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, можа быць прысвоены статус «нацыянальны» пры ўмове ўнясення імі значнага ўкладу ў развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь.
 - Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
 
Артыкул 17. Народныя музеі
- Музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў, можа быць прысвоены статус «народны» пры ўмове ажыццяўлення імі на адпаведным прафесійным узроўні музейнай дзейнасці не менш чым дзесяць гадоў.
 - Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «народны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 
ГЛАВА 4
КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. МУЗЕЙНЫЯ ПРАДМЕТЫ І МУЗЕЙНЫЯ КАЛЕКЦЫІ
Артыкул 18. Камплектаванне музейных фондаў
- Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца шляхам:
 
1.1. набыцця прадметаў музейнага значэння;
1.2. дарэння музеям прадметаў музейнага значэння;
1.3.   абмену   ў  адпаведнасці  з  заканадаўствам   Рэспублікі Беларусь  музейнымі  прадметамі або прадметамі  музейнага  значэння, музейнымі калекцыямі;
1.4.   іншымі   спосабамі,  якія  не  супярэчаць  заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
- Прадметы музейнага значэння, накіраваныя (перададзеныя) ва ўласнасць дзяржавы, перадаюцца дзяржаўным музеям у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 
Артыкул 19. Асаблівасці выкарыстання і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, распараджэння імі
- Музейныя прадметы і музейныя калекцыі ў працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
 - Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванню і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты ці знішчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў і музейных калекцый і выключэння выпадкаў іх пашкоджання, страты ці знішчэння ў музеях устанаўліваецца навукова абгрунтаваны спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя.
 - Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
 
Часовы вываз музейных прадметаў і музейных калекцый за межы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Парадак перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае або пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
 - Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў і музейных калекцый, будынкаў музеяў, аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым ліку з выкарыстаннем іх назваў і сімволікі, ажыццяўляюцца толькі з дазволу музеяў.
 
Артыкул 20. Права ўласнасці на музейныя прадметы і музейныя              калекцыі
Музейныя  прадметы  і  музейныя калекцыі могуць  знаходзіцца  ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія  ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь  знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
ГЛАВА 5
МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 21. Агульныя палажэнні аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
- Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных фондаў дзяржаўных музеяў і асобных музейных прадметаў і музейных калекцый прыватных музеяў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой пункта 1
 
артыкула 22 гэтага Закона.
- Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны
 
фонд  Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай  культурнай
спадчыны Рэспублікі Беларусь.
- Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 
Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэнне з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
- Парадак уключэння музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэння з Музейнага фонду
 
Рэспублікі  Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб  Музейным  фондзе Рэспублікі Беларусь.
Музейныя   прадметы  і  музейныя  калекцыі   прыватных   музеяў уключаюцца  ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь на падставе  пісьмова аформленых  заяў  або  згоды ўласнікаў гэтых  музейных  прадметаў  і музейных калекцый.
- Музейны прадмет і музейная калекцыя выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, калі яны:
 
2.1.   пашкоджаны   ў   такой   ступені,   што   немагчыма   іх рэстаўрыраваць;
2.2.  страцілі сваю культурную, гістарычную, навуковую і  (або) мастацкую вартасць;
2.3.   страчаны  ці  знішчаны  ў  выніку  ўздзеяння   прыродных фактараў;
2.4.  выкрадзены,  што  пацвярджаецца  адпаведнымі  дзяржаўнымі органамі;
2.5.  знаходзяцца  ў  музейным  фондзе  прыватнага  музея   (на падставе пісьмова аформленых заяў уласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый);
2.6.  абменьваюцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі  Беларусь адпаведна на іншы музейны прадмет, які знаходзіцца ў замежным музеі, або  прадмет  музейнага значэння і на іншую музейную калекцыю,  якая
знаходзіцца ў замежным музеі.
- Музейнаму прадмету і музейнай калекцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
 
Артыкул 23. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
- Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку.
 - Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праз вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, у якім змяшчаюцца асноўныя звесткі аб кожным музейным прадмеце і
 
кожнай музейнай калекцыі, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.
- Уласнікі музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, абавязаны забяспечыць прадстаўленне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакладнай
 
інфармацыі  аб  гэтых  музейных прадметах і музейных  калекцыях  для
ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.
- Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і парадак прадстаўлення ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь інфармацыі для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваюцца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
 
Артыкул 24. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
- Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
 - Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў формах:
 
2.1.  праверкі  цэласнасці і захаванасці музейных  прадметаў  і музейных калекцый;
2.2.   праверкі  ўліковых  дакументаў  музейных   прадметаў   і музейных калекцый;
2.3.  у  іншых  формах, устаноўленых заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь.
- Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 
ГЛАВА 6
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ І ФІНАНСАВАЕ АБЕСПЯЧЭННЕ МУЗЕЯЎ
Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне музеяў
- Заснавальнік музея павінен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама абсталяваннем і фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці.
 - Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якія не адпавядаюць патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, і перавод музеяў у будынкі (памяшканні), якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці, не дапускаюцца.
 - У выпадку перадачы іншым арганізацыям будынка (памяшкання), у якім размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне) і забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду і абсталявання музея.
 
Артыкул 26. Фінансаванне музеяў
Фінансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў   рэспубліканскага  і  (або)  мясцовых  бюджэтаў   (для дзяржаўных музеяў);
сродкаў заснавальніка (для прыватных музеяў);
прыбытку  ад  прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці музеяў,  якая прыносіць  даход, у тым ліку сродкаў, атрыманых ад продажу  білетаў, экскурсійнага   абслугоўвання,  выставачнай  дзейнасці,   вырабу   і рэалізацыі  выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і  іншай  тыражаванай прадукцыі,   іншых  відаў  паслуг,  аказанне  якіх   не   супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
ахвяраванняў музеям;
іншых   крыніц,   не   забароненых  заканадаўствам   Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 7
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 27. Уступленне ў сілу гэтага Закона
Гэты  Закон  уступае  ў  сілу  праз  шэсць  месяцаў  пасля  яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і  артыкула 28,  якія  ўступаюць  у  сілу з дня афіцыйнага апублікавання  гэтага Закона.
Артыкул 28. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь              у адпаведнасць з гэтым Законам
Савету  Міністраў  Рэспублікі Беларусь  у  шасцімесячны  тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:
прывесці нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублікі Беларусь  у адпаведнасць з гэтым Законам;
забяспечыць   перагляд   і  адмену  рэспубліканскімі   органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў  Рэспублікі Беларусь,  іх  нарматыўных прававых актаў,  якія  супярэчаць  гэтаму Закону;
прыняць   іншыя  меры,  неабходныя  для  рэалізацыі  палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 29. Прызнанне заканадаўчага акта Рэспублікі Беларусь страціўшым сілу
У  сувязі  з  прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшым  сілу Закон  Рэспублікі  Беларусь ад 5 верасня  1996  года  «Аб  музеях  і Музейным  фондзе  Рэспублікі Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага  Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 28, арт. 512).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
