Палажэнне аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Тапаніміка роднага краю», у рамках Рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і рэспубуліканскага краязнаўчага праэкту «Мая Беларусь»

В PDF формате:

Палажэнне аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Тапаніміка роднага краю», у рамках Рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і рэспубуліканскага краязнаўчага праэкту «Мая Беларусь»

23.06.2017 №532

Аб правядзенні раённага этапа
рэспубліканскага конкурсу
даследчых работ
«Тапаніміка роднага краю»

Згодна загаду ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама ад 16.05.2017 № 342. і плана правядзення асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся» (далей - акцыя), у рамках рэспубліканскага краязнаўчага праекта «Мая Беларусь»

ЗАГАДВАЮ

  1. Правесці да 5 кастрычніка 2017 года раённы этап конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” (далей - конкурс) .
  2. Зацвердзіць палажэнне, склад журы конкурсу (дадатак 1,2).
  3. Ускласці адказнасць за арганізацыю і правядзенне конкурсу на дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Жлобінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Клімовіча В.Ф.
  4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка начальніка адукацыі, спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама Сідоркіну Н.С.

Дадатак: на 3 л. у 1 экз.

 

Намеснік начальніка аддзела                                            С.А.Андрусеў

 

Дадатак 1

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага этапа
рэспубліканскага конкурсу
даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»,
у рамках Рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі
«Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
і рэспубуліканскага краязнаўчага праэкту «Мая Беларусь»

1 .АГУЛЬНЬІЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей — акцыя) ад 17.03.2016 г. № 10-01-28/513, планам правядзення асноўньгх мерапрыемстваў у рамках акцыі на 2016-2018 гады у 2017 годзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю» (далей — конкурс) (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.03.2017 г. 10-20/68).

1.2. Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэишых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

2. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

Раённы этап конкурсу праводзіцца да 5 кастрычніка 2017 года.

3. АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ.

3.1. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жлобінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» (далей — Цэнтр турызму).

3.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцеи краю;

фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыентыраў, гонару і павагі да гісторыі свайго краю;

прывіццё  цікаўнасці да малой радзімы праз тапанімічныя

даследаванні рэгіёну;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнаваўчых магчымасцей навучэнцау;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў  у рэгіёнах — актыуных удзельнікау конкурсу.

3.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гарады» (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання);

«Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада»;

«Гарады раённага nадпарадкавання»;

«Пасёлкі гарадскога тыпу»;

«Сельскія населеныя пункты».

3.4. Удзельнікі конкурсу праводзяць:

збор інфармацыі аб тапонімах населеных пунктаў;

падбор і аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, матэрыялаў Інтэрнэт-рэсурсаў і г.д.;

апытанне мясцовых жыхароў;

даследаванне вытокаў геаграфічных назваў мясцовасці;

складанне картатэк, слоўнікаў тапонімаў і г.д.

На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, куды ўваходзіць даследаванне айконімаў (назвы населеных пунктаў), урбонімаў (назвы ўнутрыгарадскіх аб'ектаў), гадонімаў (назвы вуліц), гідронімаў (назвы водных аб'ектаў), мікратапонімаў (назвы невялікіх аб'ектаў, звычайна вядомыя толькі абмежаванаму колу людзей, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі і г.д.) населенага пункта і яго ваколіц.

Разглядаецца тапанімічны комплекс населенага пункта з пазіцый прыналежнасці да геаграфічных назваў, часу і абумоўленасці ўзнікнення тапоніма, моўнай прыналежнасці, зместу, этымалогіі, вобласці распаўсюджвання і г.д..

Даследчы матэрыял павінен адлюстроўваць:

паходжанне геаграфічных назваў;

фактары фарміравання тапонімаў (лінгвістычныя, гістарычныя, этнічныя, прыродныя, афіцыйныя змены назваў);

народную і навуковую этымалогію геаграфічных назваў; найбольш верагодныя версіі паходжання назваў;

трансфармацыю геаграфічных  назваў у сувязі з гістарычным мінулым (развіццё і змены ў часе (калі адбываліся);

легенды, міфы, паданні, якія звязаны з аб'ектамі даследавання. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце: CD ці DVD дыскі (абавязкова).

Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2017 гг.).

Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурсу, назву намінацыі і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб'яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імп па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

гістарычныя, геаграфічныя, лінгвістычныя, культурныя вартасці сабранага матэрыялу;

актуальнасць і арыгінальнасць;

навуковасць і аналітычны падыход;

даследчыя навыкі: лагічнасць доказу, уменне разважаць і рабіць уласныя высновы , фармуляваць і абгрунтоўваць іх са спасьілкай на крыніцы;

праца з крыніцамі (экспедыцыі, сусгрэчы, бібліятэкі, архівы і інш.): уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова і аналітычна прадставіць у рабоце;       

прапаганда і папулярызацыя тапонімаў населенага пункта (публікацыі, слоўнікі, прэзентацыі і інш.);

якасць афармлення конкурснага матэрыялу.

3.6. На раённым этапе конкурсу праводзіцца прагляд творчых справаздач і вызначаюцца лепшыя даследчыя работы.

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным варыянце і на электронным носьбіце, суправаджаюцца прэзентацыяй з тэкставым матэрыялам, а таксама заяўкай, якая ўключае: поўную назву ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назву конкурсу і тэму працы, інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб'яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

3.7. Конкурсныя матэрыялы (лепшыя работы у кожнай намінацыі) удзельнічаюць у абласным этапе конкурсу.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *